У паштовыя скрынкі некаторых мінчукоў трапілі ўлёткі з запрашэннем на працу ў Расеі. “Садова-паркавае прадпрыемства запрашае мужчын на вахту ў Расію. Аднаразовая выплата — 46 700 рублёў, заробак — 7550 рублёў на месяц”, — гаворыцца ў іх. Праўда, пры гэтым тэкст аздоблены партрэтам мужчыны ў вайсковым камуфляжы і са зброяй.

Журналіст “Зеркала” звязаўся з нумарам, пазначаным у абвестцы. Яму паведамілі, што гэта кантракт з Мінабароны Расеі, і паабяцалі перадаць звесткі заказчыку.
Заказчык пацвердзіў, што гаворка ідзе пра вайну ва Украіне, і расказаў пра вялікія выплаты, у тым ліку пры раненні і гібелі. Месцам службы ён назваў Украіну:.