У лістападзе і снежні па ўсёй Беларусі адбыліся чарговыя масавыя затрыманні экс-палітвязняў, а таксама сваякоў і блізкіх палітзняволеных.

Супрацоўнікі КДБ ладзілі ператрусы і допыты ў межах крымінальных справаў, а супраць некаторых затрыманых па выніку склалі пратаколы за «атрыманне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці» (паводле Дэкрэту № 7 у рэдакцыі ад 08.11.2021 г.).
Справы затрыманых разглядалі ў снежні, таксама суды пройдуць у студзені 2025 года. Таксама вядома, што некалькі чалавек пасля затрымання перавялі ў СІЗА ў межах крымінальных справаў. З пачатку года пад пераслед за дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY патрапіла больш за 300 чалавек.
вясна






