BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска ахвяравала вакацыямі і купіла машыну палку Каліноўскага

Беларуска Дар’я Каспаровіч з Бельгіі падарыла палку Каліноўскага машыну. Дзяўчына збірала грошы на вакацыі, але вырашыла, што машына для нашых ваяроў важнейшая, кажа Дар’я Каспаровіч:

РР: Вы падарылі бус для каліноўцаў. Чаму вы вырашылі дапамагчы палку Каліноўскага?

— Я лічу, як беларуска, я нарадзілася ў Беларусі, я павінна дапамагаць беларусам. І паколькі я дапамагаю палку Каліноўскага, калі Украіна пераможа, гэта будзе добра для Беларусі, ці не так?

РР: Вы прыехалі спецыяльна, таму што вы падарылі бус і ехалі сюды?

— Так, гэта праўда, каб прывезці яго сюды.

РР: А ва Украіну вы яго не пагоніце? Толькі сюды?

— Не, гэта будуць рабіць людзі з палка Каліноўскага, якія паедуць ва Украіну.

РР: Далей будзеце ўдзельнічаць у дапамозе каліноўцам?

— Вядома. Мы спыталіся ў іх, што вам яшчэ трэба, і яны далі нам аркуш, то-то-то, і будзем спрабаваць гэта ажыццяўляць.

РР: Скажыце, вы даўно жывяце ў Бельгіі?

— Я жыву ў Бельгіі ўжо больш за 15 гадоў.

РР: З бацькамі?

— З бацькамі, так.

РР: Радзіму, бачу, не забылі.

— Не, вядома, не.

РР: Цягне?

— Ёсць такое, ёсць.

РР: А чаму бацькі выехалі ў свой час з Беларусі? Тады яшчэ, 15 гадоў таму, можа яшчэ не было так небяспечна, як цяпер.

— У іх былі свае праблемы, але тады, на той момант, яны не ўцягвалі мяне ў гэта. Я была дзіцём, і яны неяк не краналі гэтага.

РР: Вы і студэнтка. Ці працуеце вы?

— Я цяпер вучуся на юрыдычным курсе. Заканчваю магістратуру.

РР: Наколькі цяжка беларусам прыжывацца ў іншай краіне?

— Паколькі я там ужо з 10 гадоў, мне было лёгка. Але я думаю, людзям, якія, напрыклад, пераязджаюць пасля 20 гадоў, цяжка. Таму што Бельгія — гэта не Беларусь. Зусім іншае. Іншая культура, іншае разуменне, як жыць. Бельгія — гэта свабодная краіна, а Беларусь — не. На жаль.

РР: А вы ездзілі, пасля таго, як бацькі пераехалі, на канікулы, можа быць? Ці будучы студэнткай, ездзілі ўжо там да бабулі, дзядулі, радні?

— Была два разы на вельмі кароткі час. Бачыла бабуль, цётку, дзядзьку. Пабывала там. І я з Астраўца, для мяне гэта засталася вёска. Агародзік, лес. Гэта вельмі класна проста. Такога ў Бельгіі няма ў нас.

Цалкам размову слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паводле Дар´і Каспаровіч, яна працягне займацца і надалей аказаннем дапамогі каліноўцам.

Беларускае Радыё Рацыя