BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска больш за год змагаецца з арэндадаўцам кватэры

У жыцці беларускай дыяспары Варшавы шмат праблем самых розных, якія збольшага замоўчваюцца. Але нашая госця беларуска з Менску Таццяна Рыскова не стала замоўчваць сваю праблему з наймам жылля. Змагаецца ўжо больш за год з арэндадаўцай у адзіночку. Наша госця адкажа на пытанні, чаму ўзнік канфлікт і як яна намагаецца яго вырашыць:

РР: Калі адбудзецца сустрэча з мэрам Варшавы?

Мы цяпер узялі ў сакратарыяце бланкі для афармлення заявы і абмяркоўваем гэта з Дзімам Балкунцом, Сяргеем Бульбай і іншымі. То бок, хочам сабраць прадстаўніцтва з беларусаў, якія паасобку спрабуюць вырашаць свае пытанні, але не могуць. Мы не можам дабіцца вырашэння праблем. На нашай сустрэчы таксама будуць дзве польскія арганізацыі, якія гатовыя пацвердзіць, што беларусы не маюць цэнтралізаванай дапамогі. Гэта, напрыклад, арганізацыя аховы правоў арэндатараў, якія займаюцца абаронай правоў людзей, што здымаюць жытло. І другая арганізацыя — гэта асяродак гуманітарызацыі, дыскрымінацыі і расізму. Яны таксама хочуць агучыць свае пытанні, бо сапраўды назіраецца рост дыскрымінацыі і колькасці звязаных спраў. Дзяржава пры гэтым паказвае, што гэтыя паказчыкі зніжаюцца. Але, напрыклад, універсітэт паказвае, што дыскрымінацыя не падае, а расце.

РР: Ці можаце прывесці канкрэтныя прыклады таго, як расце дыскрымінацыя?

Гэта будзе агучваць кіраўнік арганізацыі, якая займаецца фіксаваннем выпадкаў дыскрымінацыі і расісцкіх паводзінаў.

РР: Гэта польская арганізацыя?

Так, польская арганізацыя.

РР: А яна займаецца беларускімі справамі?

У тым ліку, бо яны ўзяліся і за нашу справу. Бо ў нашым выпадку дыскрымінацыя была на ўсіх роўнях: з боку ўладальніцы жытла, з боку паліцыі, пракуратуры, усіх следчых органаў. Гэта пытанне не вырашалася. Першы раз я звярнулася ў паліцыю 18 снежня. Гэта можна было спыніць адным візітам, але ўсё зацягнулася на год. Былі адкрыты дзве крымінальныя справы, затым яны былі закрытыя. Каб зрушыць сітуацыю з мёртвага пункту, у адчаі я звярнулася да Дональда Туска пісьмова. Пасля гэтага нашу справу перадалі ў Краёвую пракуратуру. Там адкрылі справу на нагляд, затым перадалі яе ў акруговую пракуратуру, адкрылі яшчэ адну справу на нагляд і вярнулі ў тую пракуратуру, дзе ўжо былі закрытыя дзве справы.

РР: А што гэта за справа?

У нас была дыскрымінацыйная справа, але яна датычыла нелегальнага высялення.

РР: То бок як гэта разумець?

Гэта ў іх называецца нелегальная эксмісія. Напрыклад, калі людзі здымаюць жыллё, заключаюць афіцыйную дамову, усё належным чынам. Мы за год заплацілі каля 10 тысяч еўра. Пакуль мы нічога не патрабуем і ні на што не прэтэндуем, мы добрыя.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паводле нашай госці Таццяны Рысковай, яна звярталася ў беларускія арганізацыі, але, на жаль, ні адна з іх не пагадзілася дапамагчы вырашыць яе праблему. З госцяй Беларускага Радыё Рацыя Таццянай Рысковай размаўляла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.

Беларускае Радыё Рацыя