Закахалася ў фіна і з’ехала ў Фінляндыю больш за дзесяць гадоў таму беларуска Анастасія Рантанэн.

У новай краіне давлося наноў вывучаць знаёмую прафесію ды засвойваць фінскую мову, – падрабязней у расказала сама рэспандэнтка:
– Я пераехала ў Фінляндыю 11 гадоў таму, па шлюбе, закахалася ў Фіна і выйшла замуж.
РР: Дзе ў Беларусі можна было сустрэцца ці пазнаёміцца з Фінам?
– Нідзе. Мы сустрэліся з ім спачатку ў Вільні, потым у Латвіі. Выпадкова. Мы абодва захапляемся сацыяльнымі танцамі, і вось на мерапрыемствах па аргенцінскім танга мы сустрэліся.
РР: І што далей? Сустрэліся, як развіваліся гэтыя падзеі?
– Мы сустрэліся, зразумелі, што мы адзін аднаму нават больш, чым падабаемся. І я ездзіла часцей да яго, бо ў яго была больш стабільная праца, а ў мяне была магчымасць з’язджаць з Беларусі часцей, чым яму кінуць працоўнае месца. Ну і ён прыязджаў таксама ў Менск сустрэцца. Гэтак мы і пабудавалі стасункі. Ездзілі адно да аднаго, сустракаліся на нейтральных тэрыторыях.
Беларуска Анастасія Рантанэн дадала, што цяпер не прыязджае ў Беларусь найперш праз перакананні мужа. Ён прыхільнік свабоды слова і выбара, чаго няма на радзіме гераіні.
Беларускае Радыё Рацыя






