BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска пра жыццё ў Ізраілі і вайну

Здымак ілюстрацыйны

Некаторыя не ўспрымаюць сітуацыю сур’ёзна, паколькі пагроза гучыць ужо 30 гадоў, а некаторыя запасаюцца ежай. Такая цяпер сітуацыя ў Ізраілі ў сувязі з верагодным нападам Ірана, які пакуль нягледзячы на пагрозы так і не адбыўся, – падрабязней распавяла грамадзянка Ізраіля і Беларусі Юлія Сакалоўская:

— Навіны такія, што незразумела, дзе праўда, дзе няпраўда, запалохваюць шмат. Ну, як бы нам жа праўду не гавораць. Сёння расказалі, што нейкія войскі выйшлі з сектара, гэта значыць, зноў жа, невядома, гэта праўда, няпраўда. Да гэтага палохалі, што Іран нас разбамбіць, але ніхто нікога не разбамбіў. Ну, мы тут як бы жывем звычайным жыццём, гуляем, ездзім на шашлыкі, займаемся сваімі справамі, і мы проста навіны, напрыклад, не асоба чытаем, таму што, ну, гэта немагчыма.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Акрамя напружанай сітуацыі ў Сектары Газа для Ізраіля небяспека застаецца з боку ліванскай мяжы. Там могуць пачацца новыя актыўныя баявыя дзеянні.

Беларускае Радыё Рацыя