У Каліфорніі няма пажаранебяспечнага сезона, але такога маштабу вогненая стыхія ўпершыню, кажа беларуска Ларыса Іванчык, якая 5 гадоў жыве ў адным з раёнаў Дос-Анджэлеса.

Фота AP
Паводле Ларысы, прычынай пажару можа быць не толькі прыродная стыхія:
– Проста выявілася вельмі шмат праблем нашай Каліфорніі: вадасховішчы не запоўненыя вадой, скарацілі ровень пажарных па грошах, па людзях, і зараз гэта вялікая-вялікая праблема. У нас самы пажаранебяспечны штат, і як аказалася, у нас не хапае нават тэхнікі і людзей тушыць. І на дапамогу да нас не спяшаюцца, таму як я разумею, мэр і губернатар Каліфорніі хаваюць цалкам абстаноўку таго, што адбываецца. Але я лічу, што нам патрэбная дапамога.
Вырас ровень злачыннасці ад нелегалаў, якія пад пагрозай вывазу з Амерыкі. У час пажару актывізаваліся злачынцы, якія займаюцца рабаваннем. Такія моманты зафіксаваны на відэа, кажа Ларыса Іванчык.
Беларускае Радыё Рацыя






