BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Шмат хто з’ехаў з Сербіі праз страх і праблемы з легалізацыяй”

Частка беларусаў пасля арышта Андрэя Гнёта вырашыла шукаць прытулку і будаваць сваё жыццё ў іншых еўрапейскіх краінах. Беларускі рэжысёр пакуль знаходзіцца пад хатнім арыштам у сербскай дзяржаве.

Фота: discovery-russia.ru

Гаворыць актыўная прадстаўніца беларускай дыяспары Дар’я Трафімава:

-Шмат хто з’ехаў з Сербіі праз страх і праблемы з легалізацыяй. І мне здаецца, што наша супольнасць трошкі развалілася, напэўна. Уцэлым, вельмі шмат страху і няўпэўненасці.

Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт восенню мінулага года быў затрыманы ў Сербіі па запыце ўладаў Беларусі. Падставай стаў запыт Беларусі праз Інтэрпол. Справа была разгледжаная ў некалькіх сербскіх судах, аднак канчатковае рашэнне яшчэ не вынесенае.

Беларукае Радыё Рацыя.