BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска шукае грошы на выданне пакладзеных на музыку вершаў палітвязняў

На выданне пакладзеных на музыку вершаў палітвязняў цяпер шукае матэрыяльныя рэсурсы валанцёрка Дарʼя Новік.

Яна сабрала ў адным месцы творы асобаў, што з палітычных прычынаў знаходзяцца за кратамі і марыць, каб такія музычныя кампазіцыі былі даступныя кожнаму, – распавяла сама грамадская актывістка:

– Кожны дзень іх колькасць толькі расце, і за апошнія некалькі месяцаў затрымалі яшчэ вялікую колькасць маіх сяброў. Гэта сапраўды жах, гэта не скочваецца нават на адну хвілінку. Як можна не займацца гэтым, калі там твае самыя блізкія людзі. Дзеці пакутуюць, бо не бачаць бацькоў.

Дарʼя Новік перакананая, што паколькі зараз лісты амаль што не даходзяць за краты да палітвязняў, то трэба шукаць новыя спосабы падтрымкі, у тым ліку праз творчасць.

Беларускае Радыё Рацыя