Рэпрэсіі ў Беларусі. Суддзя Гарадзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык асудзіў Аляксандру Каско на 10 гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамілі праваабаронцы, Аляксандра абвінавачвалася па 8 артыкулах Крымінальнага Кодэкса. У тым ліку знявага прадстаўніка ўлады, знявага суддзі або народнага засядальніка, знявага Лукашэнкі.
30-гадовая жанчына была затрымана 9 лютага пасля прыезду ў Беларусь. На наступны дзень cуддзя суду Ваўкавыскага раёна Мікалай Талашка арыштаваў яе на 10 сутак за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля арышту Каско на волю не выйшла. Яшчэ да суду КДБ унёс Аляксандру ў «спіс тэрарыстаў». Таксама яе дадалі ў «спіс экстрэмістаў».
Беларускае Радыё Рацыя