BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа наведала форум у Жэневе

Дэлегацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа наведала ў Жэневе форум міжнароднага руху Чырвонага Крыжа.

У Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа пацвердзілі “Свабодзе”, што прадстаўнікі Беларускага Чырвонага Крыжа, сяброўства якога прыпынена ў складзе Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, удзельнічалі ў пасяджэнні Рады дэлегатаў і 34-й канферэнцыі міжнароднага руху ў канцы кастрычніка 2024 года ў Жэневе (Швейцарыя).

Адначасова кіраўніца аддзела камунікацый у пытаннях Еўразіі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа адзначыла, што сяброўства Беларускага Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай федэрацыі па-ранейшаму прыпыненае.

У канцы кастрычніка 2024 года ў Telegram-канале Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа была апублікавана інфармацыя аб удзеле беларускай дэлегацыі ў пасяджэнні Рады дэлегатаў і 34-й Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.