BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускага добраахвотніка не выпускаюць з Украіны ў Польшчу

Кіраўніцтва ўкраінскага памежнага пераходу “Усцілуг” не пусціла ў Польшчу беларускага добраахвотніка Юрыя Кіселюка з пазыўным “Дызель”, паведамляе “Белсат”.

Юрый Кісялюк / фота прадастаўленае тэлеканалу “Белсат”

Юрый Кісялюк ваюе ад самага пачатку поўнамаштабнай вайны на баку Украіны. У Польшчу ён хацеў выехаць, каб звярнуцца па міжнародную абарону. Перад выездам ваяр падаў рапарт на звальненне з УСУ. Але ўкраінскія памежнікі не выпускаюць беларуса, бо ў яго пратэрмінаваны пашпарт. Звычайна ў такіх сітуацыях украінскі бок запытвае палякаў, ці прымуць яны асобу без дакументаў, якая хоча ўехаць у Польшчу і папрасіць там міжнародную абарону. Калі Польшча адмаўляе, украінцы не выпускаюць такога чалавека, полькі бок кажа, што не атрымліваў такога запыту.

Беларускае Радыё Рацыя