
Яго абвінавацілі ва “ўдзеле ў якасці найміта ў баявых дзеяннях ва Украіне” і прысудзілі 14 гадоў калоніі, піша @zerkalo_io са спасылкай на пракуратуру “ДНР”.
Ян Дзюрбейка ўжо больш за два гады знаходзіцца ў расейскім палоне, куды трапіў падчас бою ў Лісічанску 26 чэрвеня 2022 года. Разам з ім у палоне тады апынуўся яшчэ адзін добраахвотнік — Сяргей Дзягцёў. Дзе яны ўтрымліваюцца і што з імі зараз, невядома.






