BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускага фізіка асудзілі па палітычнай справе

Віктару Гаўрылаўцу 39 гадоў. Апошнія гады ён працаваў навуковым супрацоўнікам у галіновай лабараторыі радыяцыйнай бяспекі Інстытута ядзерных праблем БДУ, дзе займаўся даследаваннямі. Віктар пісаў пра матэматычнае мадэляванне фізічных працэсаў і вывучаў выпраменьванне ў крышталях, піша «Наша Ніва».

Віктар — суаўтар публікацый для праекта Future Circular Collider. Гэта амбіцыйны праект еўрапейскага суперкалайдара, які павінен замяніць Вялікі адронны калайдар. Віктар займаўся мадэляваннем праходжання часціц праз выгнутыя крышталі.

Акрамя навукі, Віктар удзельнік супольнасці Open Source і папулярызатар беларускай мовы ў IT. Ён пісаў, што займаецца перакладам і інтэграцыяй інтэрфейсаў Ubuntu, Inkscape і GNOME.

Віктара судзілі ў Менскім гарадскім судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Гаўрылаўцу, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».