BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская акцыя ў цэнтры Варшавы

Беларусы Варшавы правялі чарговую акцыю ў цэнтры сталіцы ля помніку Каперніка. Тэма акцыі: ці маюць беларусы права на самаабарону. Выступоўцы гаварылі аб праве на самаабарону ў сітуацыі ціску, пагрозы, нападу і шантажу.

Успаміналі загінуўшага тры гады таму ад рук праўладных бандытаў Андрэя Зэльцэра. Гаворыць сябра асацыяцыі палітвязняў «Да волі», арганізатар акцый «Беларусы Варшавы» Васіль Плешкуноў:

– Беларусам няможна абараняцца ні ад каго. Калі да цябе падыходзяць нейкія хуліганы, то ты нічога не можаш зрабіць. Так, у Беларусі ты нічога не можаш зрабіць! Трэба выходзіць, трэба казаць, беларусам патрэбна, каб мы маглі самі сябе абараняць.

Пасля акцыі традыцыйнае агульнае фота на памяць, слуханне беларускай музыкі і стасункі паміж сабой. Бо ўсіх чакае наступны працоўны тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя