Беларуская асацыяцыя палітвязняў “Да Волі” адзначае год свайго існавання. За плячыма арганізацыі – як індывідуальная дапамога былым зняволенным, так і арганізацыя шматлікіх дабрачынных падзей.

“Насамрэч былыя палітвязні маюць патрэбу ў дапамозе ў розных накірунках”, – каментуе сітуацыю псіхолаг, спецыялістка “Дому Творцаў” Віялета Нікіцік.
-Ім патрэбная матэрыяльная дапамога, сацыяльна-псіхалагічная дапамога, ім патрэбна, каб нашыя цэнтры, каб нашыя людзі, якія ўжо ўсталяваліся і маюць рэсурс, каб яны дапамагалі. Перш за ўсё – гэта грашыма. Але акрамя гэтага – курсы мовы, культурныя, адаптацыйныя падзеі, падтрымка дыяспары, іншых беларусаў, падзяка, што яны выходзілі, што яны пакутавалі.
“Таму, калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне дапамагчы былым зняволенным, зрабіце гэта”, – дадала Віялета Нікіцік.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя