BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская дэмаграфічная бяда

На мі­ну­лым тыд­ні пры­вёў я ста­ты­стыч­ныя да­ныя на­конт коль­кас­ці пра­жы­ва­ю­чых у Поль­ш­чы гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі з ле­га­лі­за­ва­ны­мі ад­мі­ніст­ра­цы­яй да­ку­мен­та­мі па­быў­кі. У мя­не на­ват з’я­ві­ла­ся за­ду­ма, каб з на­ву­коў­ца­мі, якія зай­ма­юц­ца міг­ра­цый­ны­мі пы­тан­ня­мі, ад­са­чыць бе­ла­ру­скую эміг­ра­цыю ва ўсіх яе нап­рам­ках і ка­тэ­го­ры­ях — як на ўсход, так і на за­хад; тую па­лі­тыч­ную і гэт­кую за хле­бам і на­ву­кай. Ад­ным сло­вам, прыб­ліз­на па­спра­ба­ваць вы­зна­чыць дэ­маг­ра­фіч­нае бе­ла­ру­скае ста­но­віш­ча на фо­не ўсіх тых пра­цэ­саў, якія ме­лі мес­ца ця­гам дзе­ся­ці апош­ніх га­доў. Про­ста, так як пры­ня­та ў све­це раз­г­ля­даць та­кія з’я­вы ў ка­тэ­го­ры­ях агуль­на­на­цы­я­наль­ных пе­ра­пі­саў на­сель­ні­цтва ў та­кім пра­меж­ку ча­су. Чым больш я за­дум­ваў­ся як і хто мо­жа мне да­па­маг­чы ў та­кім усе­ба­ко­вым ас­вят­лен­ні тэ­мы, тым больш зра­зу­ме­лым для жур­на­ліс­ц­кай ла­гі­сты­кі бы­ла па­трэ­ба ат­ры­ман­ня ста­ты­стыч­ных да­ных з са­мой Бе­ла­ру­сі. На жаль, ту­ды да­ро­га нам зак­ры­тая і то не толь­кі ў на­ву­ко­вым і са­цы­я­ла­гіч­ным пы­тан­ні.

Ка­лі ўжо ду­маў ад­пус­ціць сваю за­над­та ам­біт­ную за­ду­му даць ад­каз на пы­тан­не коль­кі за­раз жа бе­ла­ру­саў у са­мой Бе­ла­ру­сі і па‑за яе ме­жа­мі, так як і ў мі­ну­лую ня­дзель­ную ра­ні­цу, гар­та­ю­чы ста­рон­кі бе­ла­ру­скіх са­цы­яль­ных се­так на тэ­лег­рам-ка­на­ле БЕ­ЛА­РУ­СКАЯ ВЫ­ВЕД­КА / BE­LA­RU­SIAN IN­TEL­LI­GEN­CE https://t.me/he­ne­ral_kgb/345 пра­чы­таў тэкст, які пра­па­ную на­шым чы­та­чам цал­кам: «Дэ­маг­ра­фіч­ная па­ні­ка Лу­ка­шэн­кі. На­шы кры­ні­цы па­ве­дам­ля­юць, што Апе­ра­тыў­на-ана­лі­тыч­ны цэнтр па да­ру­чэн­ні Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Лу­ка­шэн­кі пра­вёў дэ­та­лё­вае вы­ву­чэн­не рэ­аль­най дэ­маг­ра­фіч­най сі­ту­а­цыі ў Бе­ла­ру­сі. Пра­ца пра­во­дзі­ла­ся на пра­ця­гу ча­ты­рох ме­ся­цаў і вя­ла­ся ўсі­мі да­ступ­ны­мі апе­ра­тыў­ны­мі ме­та­да­мі. У пер­шую чар­гу вы­ву­ча­лі­ся бі­лін­гі GSM апе­ра­та­раў, тран­сак­цыі бан­каў­скіх карт, ап­ла­ты ка­му­наль­ных ра­хун­каў, зар­пла­ты, пла­ця­жы ў бю­джэт, мед­бю­ле­тэ­ні, на­вед­валь­насць ВНУ, дзяр­ж­пас­лу­гі, ат­ры­ман­не да­па­мог і пен­сій, пе­ра­ся­чэн­не ме­жаў, тран­сак­цыі пла­цеж­ных сі­стэм з‑за мя­жы і ін­шыя да­ныя.

Уліч­ва­ла­ся рэ­аль­ная на­ра­джаль­насць і смя­рот­насць на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны. ААЦ да­клад­на са ста­ты­стыч­най дак­лад­нас­цю вы­я­віў рэ­аль­ную ліч­бу гра­ма­дзян, якія па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць у на­шай кра­і­не. Не ўліч­ва­ла­ся коль­касць за­меж­ні­каў, якія ста­ла пра­жы­ва­юць у Бе­ла­ру­сі. Ат­ры­ма­ная ліч­ба бы­ла да­ло­жа­на Сяр­ге­ен­кам і АП, су­мес­на з ААЦ доў­га пра­дум­ва­лі так­ты­ку дак­ла­да Лу­ка­шэн­ку. Пер­шая рэ­ак­цыя дык­та­та­ра бы­ла: «Не мо­жа та­ко­га быць…». За­тым, праз ты­дзень пас­ля дак­ла­ду, ру­шыў ус­лед ка­мен­тар у сты­лі «не па­да­ба­ец­ца — дас­ві­дас, мы ні­ко­га не тры­ма­ем». Ад­нак АП, ды і сам Лу­ка­шэн­ка вы­дат­на ра­зу­ме­юць ця­жар на­ступ­стваў.

Ува­га! На 1 сту­дзе­ня 2024 го­да ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць уся­го 7 870 000 гра­ма­дзян, з якіх 4,2 млн. з’яў­ля­юц­ца фак­тыч­ны­мі ўтры­ман­ца­мі — пен­сі­я­не­ры, ін­ва­лі­ды і дзе­ці да 18 га­доў. Ка­ля мі­льё­на бе­ла­ру­саў па­ста­ян­на пра­жы­ва­юць за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны, пры гэ­тым не за­яў­ля­юць аб па­ста­ян­ным пра­жы­ван­ні за мя­жой (хут­чэй за ўсё ўжо не вер­нуц­ца). У на­яў­нас­ці поў­ная дэ­маг­ра­фіч­ная ка­таст­ро­фа лу­ка­шыз­му і да­ныя, якія ка­рэн­ным чы­нам прад­выз­на­ча­юць не­га­тыў­ную бу­ду­чы­ню на­шай кра­і­ны. Бе­ла­русь, дзя­ку­ю­чы рэ­жы­му Лу­ка­шэн­кі, пе­рат­ва­ры­ла­ся ў са­мую «на­цы­я­наль­ную» на­цыю на тэ­ры­то­рыі Еў­ро­пы».

Ну што ж, з та­кі­мі фак­та­мі цяж­ка ўсім змі­рыц­ца, ка­лі яны ня­суць з са­бой рэ­аль­ныя да­ныя. Але ў та­кім вы­пад­ку то бе­ла­ру­скі эт­на­ге­на­цыд не за га­ра­мі і не за ля­са­мі, але тут і за­раз. Маш­таб праб­ле­мы ў ка­рысць толь­кі ва­ра­жэнь­кам Бе­ла­ру­сі, якім у та­кой сі­ту­а­цыі ма­ра пра яе праг­лы­нан­не не ёсць толь­кі ім­пер­скай мро­яй. І ёсць яш­чэ гэ­та важ­кі ар­гу­мент за тым, каб трыц­цаць га­доў дык­та­ту­ры Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі раз­лі­чыць не пе­рад су­дом Бо­жым, не пе­рад еў­ра­пей­скі­мі і сус­вет­ны­мі Фе­мі­да­мі, але ў Бе­ла­ру­сі, пе­рад яе на­ро­дам.

Яў­ген Вапа, тыднёвік “Ніва”, №7, 2024 г.