На рынку Касцюшкі ў Беластоку адбылася акцыя, прымеркаваная да гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Ініцыятарамі сталі беларуская дыяспара і польскія ўлады, а да мітынгу далучыліся прадстаўнікі ўкраінскай супольнасці і Падляшскага камітэта абароны дэмакратыі.

Разам з іншымі на мітынгу выступіў галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа:
– Не хочам такога падзелу, не хочам такога міру, які ашукае і падзеліць народы гэтай часткі зямлі і знішчыць Украіну і другія народы.
Кажуць удзельнікі акцыі:
– Мы ўсе сумуем і хочам дадому, мы ўсе ў жалобе.
– Аказваць тую дапамогу, якую ён можа аказваць, падтрымліваць Украіну.
– Для нас самае галоўнае выходзіць на такія акцыі і паказваць нашу салідарнасць з народам Украіны. Пуцін і Лукашэнка пачалі гэтую вайну.
– Калі не спыніць вайну ва Украіне, то яна можа дакаціцца і да Польшчы, таму трэба працягваць падтрымліваць Украіну.
Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі падчас выступу на мітынгу падкрэсліў важнасць падтрымкі Украіны і прывёў актуальныя дадзеныя:
– Падляшскае ваяводства таксама, як і ўсе палякі, паказалі свае вялікія сэрцы і праявілі салідарнасць з украінцамі з першага дня нападу Расеі на Украіну. Зараз дапамога крыху меншая з-за розных прычын, але і лічба асобаў зменшылася. Калі мы кажам пра фінансы, то агулам гэта больш чым 270 мільёнаў злотых.
Завяршылася мерапрыемства выкананнем украінскага гімна, агулам сабралася каля 400 чалавек.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
***
На рынку Касцюшкі ў Беластоку распачалася акцыя да гадавіны пачатку вайны ва Украіне, якую беларуская дыяспара арганізавала разам з ваяводскі і гарадскімі ўладамі. На пляц прыйшлі і прадстаўнікі украінскай дыяспары, якія прывялі з сабой дзяцей, якія нарадзіліся ў 2022 годзе. Далучыўся і падляшскі камітэт абароны дэмакратыі. Усіх прысутных яднае салідарнасць у падтрымцы Украіны. Слова ўзяў Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі.










Гучаць заклікі максімальнага спрыяння Украіне, агучваецца гісторыя падтрымкі за тры гады, неспакой за суседзяў і пагрозы для ўсёй Еўропы з боку Расеі.” Мы самі павінны дбаць пра сваю абарону, бо можам трапіць пад акупацыю.




Прамаўляе прадстаўнік украінскай дыяспары, сталы ўдзельнік пратэстных акцый ля консульства Беларусі ў Беластоку, спадар Антон.
Слова бярэ Ян Абадоўскі, прадстаўнік беларускай дыяспары, які распавядае пра важнасць салідарнай падтрымкі у барацьбе за свабоду і мір для Украіны і Беларусі

Слова ўзяў прадстаўнік беларускай меншасці Падляшша, галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.
У прамове падкрэслена важнасць барацьбы за родную зямлю праз стагоддзі, якую вялі і яшчэ будуць весці беларусы. Толькі 210 чалавек былі асушаныя ў Беларусі за антываенную рыторыку, рэйкавыя партызаны.. Неабходна змаганне і вольныя Украіна, Польшча і Беларусь.
Мітынг завершыўся, але ўкраінцы заспявалі гімн Украіны, Ой у лузе… Пасярод пляцу ўтварылася песеннай кола. Агулам сабралася каля 400 чалавек




***
Мэта акцыі – нагадаць пра салідарнасць, якая не дазволіла агрэсарам здзейсніць свае планы і працягвае ім супрацьстаяць.
Гаворыць адзін з арганізатараў акцыі – прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоку Ян Абадоўскі:
– Запрашаем усіх жыхароў Беластока. Нам трэба паказаць, што жыхары горада Беластока, як і тры гады таму, гатовы дапамагаць і падтрымліваць, паказваць нашу салідарнасць з мужным народам Украіны. Мы схіляем галовы перад воінамі, якія бароняць Айчыну. Мы ганарымся беларусамі, якія ваююць на баку Украіны, якія падтрымліваюць ЗСУ, якія валанцёраць.
Беларускае Радыё Рацыя