BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская каталіцкая царква не будзе бласлаўляць аднаполыя пары

Каталіцкі касцёл у Беларусі не мае намеру ўводзіць практыку бласлаўлення каталіцкімі святарамі аднаполых параў, а таксама параў па-за шлюбам, якую раней дазволіў Ватыкан. Пра гэта гаворыцца ў заяве Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Канферэнцыя біскупаў нагадвае святарам і дыяканам, што нелітургічнае бласлаўленне можна даваць усім, хто аб ім просіць, але «заўсёды неабходна пазбягаць надання бласлаўлення менавіта парам, якія жывуць у так званым «грамадзянскім шлюбе», і тым, хто жыве ў кананічна нядзейсным сужэнстве, або аднаполым парам», бо, на думку Канферэнцыі, іншыя вернікі могуць успрыняць такое бласлаўленне «як згоду на грэх».

19 снежня 2023 года Ватыкан апублікаваў дэкларацыю, зацверджаную Папам Францішкам, якая дае магчымасць святарам бласлаўляць аднаполыя пары, але без правядзення вянчання.