Планы для моладзі на 2026 год. Іх агучвае прадстаўніцтва па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Прадстаўніца Маргарыта Ворыхава ў телеграм-канале агучыла шэсць такіх пунктаў. Тут і пашырэнне стыпендый і доступу да адукацыі, а таксама дапамога маладым, хто шукаюць працу.

Размова з беларускай моладдзю больш пра магчымасці, заўважае Маргарыта Ворыхава.:
– Пашыраць магчымасці менавіта для паступлення на бакалаўрэат і для атрымання стыпендый. Таму што ўсё яшчэ ёсць рэпрэсаваная моладзь, якая з’язджае з Беларусі і патрабуе больш устойлівай падтрымкі. І гэта будзе адным з прыярытэтаў. Другі прыярытэт – гэта тое, што беларуская моладзь зараз у замежжы, і яна патрабуе больш падтрымкі ў пошуках працы.
Гэта пытанне таксама вырашальнае, кажа Маргарыта Ворыхава. Распрацоўваюцца адмысловыя праекты, да размовы прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці запрашаюць прадстаўнікоў бізнесу, заўважае прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
– Як беларускімі, так і не беларускімі, так і бізнесам Еўразвязу на тэрыторыі розных краін, каб яны таксама стваралі таксама. Памятаем пра тое, што зараз развіваецца вельмі актыўна штучны інтэлект. І агулам для моладзі. Не толькі беларускай, шукаць працу даволі цяжка. І вось мы будзем прапанаваць гэтым бізнесам ствараць праграмы для менавіта ўцягвання тых, у каго няма яшчэ такога шырокага вопыту працы, і прыцягваць так званых “джуноў” на супрацу з бізнесам.
Як паведамляюць прадстаўнікі аб’яднанага пераходнага кабінету – 2025 год паказаў, што «сістэмная падтрымка беларускай моладзі працуе», і гэта таксама адзін з кірункаў працы на год, які распачаўся.
Беларускае Радыё Рацыя






