BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская прастора ў Тбілісі „Кропка“ зачыняецца

Менш чым два месяцы застаецца да закрыцця беларускай прасторы для беларускай грамадзянскай супольнасці “Кропка” ў Грузіі.

Усё больш беларусаў з’язджае з такой краіны ў сувязі з міграцыйнай палітыкай і ўсё цяжэй стае ўтрымліваць у фінансавым плане месца збору беларусаў, — распавяла сузаснавальніца “Кропцы” у Тбілісі спадарыня Валерыя:

Прастора “Кропка” ў Тбілісі працуе да канца года і закрываецца. Я б не змагла сказаць, што ёсць адна-адзіная прычына. Мне падаецца, што гэта шэраг прычынаў, якія да гэтага прывялі. Асноўная, напэўна, у тым, што ў Грузіі не вырашана пытанне з дакументамі для беларусаў. І тыя беларусы, якія пераехалі ў Грузію, напрыклад, у 2021-м ці ў 2022-м годзе, патроху з’язджаюць з Грузіі ў іншыя краіны, дзе яны змогуць калісьці атрымаць пашпарт.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Сачыць за бягучымі мерапрыемствамі можна наўпрост пра канал у тэлеграм пад назвай @kropkatbi або Прастора КРОПКА. Бліжэйшая сустрэча адбудзецца ўжо сёння, 9 лістапада — гэта напісанне паштовак палітвязням.

Беларускае Радыё Рацыя