
Намесніца старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Смірнова адзначыла на БТ, што на працягу апошніх пяці гадоў колькасць беларускамоўных класаў у Мінску не памяншаецца. Яна трымаецца ў межах 160—170 класаў. У гэтым годзе ў сталіцы на беларускай мове пачалі працаваць 17 першых класаў, паведаміла чыноўніца. І дадала, што ў рускамоўных школах беларуская мова выкладаецца не горш.
Раней чыноўніца ў інтэрв’ю выданню «Мінск-Навіны» расказала, што сёлета ў першы клас у Мінску пайшлі 22 тысячы вучняў. Для іх створана каля 860 класаў. Такім чынам, колькасць беларускамоўных класаў складае менш за 2%
Беларускае Радыё Рацыя






