У чацвер (30 кастрычніка) Апеляцыйны суд у Беластоку пакінуў у сіле прысуды да чатырох гадоў пазбаўлення волі за шпіёнскую дзейнасць на карысць расейскай ваеннай выведкі ў дачыненні да двух абвінавачаных у гэтым — беларуса і расейца. Прысуд з’яўляецца канчатковым.
Працэс адбываўся адкрыта.

Як і ўвесь суд, які доўжыўся амаль год, апеляцыйны працэс таксама быў адкрытым. Рэзалютыўная частка прысуду была публічнай.
Суд апеляцыйнай інстанцыі, разгледзеўшы скаргу пракуратуры і абаронцаў, змяніў кваліфікацыю ўчынку, палічыўшы, што абвінавачаныя бралі ўдзел у дзейнасці знешняй разведкі супраць Рэспублікі Польшча.
Згодна з дзеючым арт. 130 пар 1 Крымінальнага кодэкса кожны, хто ўдзельнічае ў дзейнасці замежнай разведкі або дзейнічае ад яе імя супраць Рэспублікі Польшча, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін не менш за пяць гадоў. Аднак Акруговы суд у Беластоку прымяніў больш спрыяльныя для падсудных палажэнні, якія дзейнічалі раней, калі прадугледжвалася пакаранне ад аднаго да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. У лютым ён прысудзіў абодвух абвінавачаных да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Следзтва па гэтай справе вёў Дэпартамэнт вайсковых справаў Акруговай пракуратуры ў Варшаве. Абвінавачванні тычацца шпіянажу на карысць расейскай ваеннай выведкі ў перыяд з 2017 па 2022 год. Паводле пракуратуры, абвінавачаныя збіралі звесткі пра польскія вайсковыя аддзелы, іх размяшчэнне, развіццё, рыштунак і асабовы склад, а таксама пра вайсковыя часткі саюзнікаў.
Абодва былі затрыманыя ў красавіку 2022 года. На падставе сабраных Службай ваеннай контрвыведкі матэрыялаў і матэрыялаў следства пракуратура ўстанавіла, што «яны ўдзельнічалі ў дзейнасці расейскай ваеннай выведкі па выяўленні ваенных аб’ектаў, якія маюць найважнейшае значэнне для абароны Польшчы, а таксама шляхам атрымання інфармацыі аб баяздольнасці, маральным духу і функцыянаванні сваіх падраздзяленняў, у тым ліку ў перыяд пагрозы, і далейшай перадачы атрыманай інфармацыі ў вышэйзгаданую разведвальную службу.
Абвінаваўчае заключэнне было накіравана ў Беластоцкі суд, паколькі дзейнасць, якая інкрымінуецца, адбывалася ў гэтым ваяводстве.
Абодва замежнікі заставаліся ў Польшчы легальна. Паводле высноваў следства, беларус, які спачатку вучыўся ў адной з беластоцкіх ВНУ, а потым заняўся арганізацыяй парашутна-дэсантнай падрыхтоўкі, наладжваў кантакты, у тым ліку сацыяльныя, якія выкарыстоўваў у сваёй дзейнасці на расейскую вайсковую выведку. Другі абвінавачаны нібыта пад прыкрыццём культурна-турыстычнай дзейнасці ажыццяўляў дзейнасць на карысць расейскай выведкі. Акрамя таго, як высветліла пракуратура, шпіёнская дзейнасць была сканцэнтравана на вайсковых частках, размешчаных на паўночным усходзе Польшчы.