Апеляцыйны суд Сербіі разгледзеў сёння справу аб экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта. Працэс скончаны, суд павінен прыняць рашэнне на працягу 20-30 дзён.
Пакуль Андрэй застаецца ў зняволенні, піша Deutsche Welle. Як вядома, Андрэй Гнёт – беларускі журналіст, рэжысёр тэлерэкламы і музычных відэа, а таксама палітычны актывіст.
Гнёта называюць сузаснавальнікам «Свабоднага аб’яднання спартсменаў Sos by», прызнаным у 2022 годзе «экстрэмісцкім фармаваннем».
Ён быў затрыманы ў Сербіі летась на запыт Інтэрпола з-за абвінавачанняў па эканамічнай справе. Абарона Гнёта лічыць яго пераслед палітычна матываваным.
Беларускае Радыё Рацыя