Зараз тут жывуць палітвязні і сем’і добраахвотнікаў.

“Нашы спонсары паабяцалі ўжо выдаткаваць сродкі з Новага году, але да яго трэба дажыць”, – распавяла дырэктарка Дому Ганна Федаронак.
– Падыходзіць да канца арэнда шэлтара, якая скончыцца 1 лістапада. 2 месяцы няма фінансавання, з новага году нам абяцалі, што грошы будуць, донары нам абяцалі, што будзе фінансаванне з новага году. Зараз у нас трохі перарасход бюджэту, і на пару месяцаў не хапае фінансавання. Гэтыя грошы пойдуць на арэнду і камунальныя паслугі. Тым больш, што восенню будзе ўключацца газ, і там ідзе вельмі вялікая сума на абагрэў дому, дом вялікі.
Усяго шэлтару патрабуецца 10 000 еўра на 2 месяцы: лістапад і снежань.
Беларускае Радыё Рацыя