BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі актывіст у Ізраілі правёў адзіночную акцыю да Дня Волі

Беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ правёў у Ашдодзе традыцыйную акцыю, прысвечаную святкаванню Дня Волі. Акцыя адбылася каля помніка Янку Купалу, размешчанага на скрыжаванні вуліц Ротшыльда і Мота Гура, усталяванага мясцовым Саюзам пісьменнікаў Ізраіля.

Кажа Барыс Балтэ:

гэтым годзе большую занепакоенасць выклікалі дзве рэчы. Першае, каб у гэты дзень не пачаліся моцныя бамбардзіроўкі і не сказалі ўсім сядзець дома, а хто выйдзе з дома, таго арыштуем. Бо зараз усе масавыя мерапрыемствы забароненыя. Па-другое, я даведаўся, што будзе дрэннае надвор’е. Сапраўды, раптам пайшоў дождж. Але ні гром з маланкай, ні вайна мне не сапсавалі такую магчымасць.

Цягам акцыі актывіст усклаў кветкі, дэкламаваў вершы і выконваў беларускія песні. Актывіст таксама прынёс мафіны, каб падзяліцца святочным настроем з мінакамі. Паводле яго слоў, падзеі такога фармату адбываюцца выключна дзякуючы энтузіязму, паколькі афіцыйнай падтрымкі і зацікаўленасці ў такім свяце з боку той жа амбасады Беларусі няма.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Барыса Балтэ