BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі Дом у Варшаве паведамляе пра фэйкавую рассылку

Беларускі дом у Варшаве атрымаў інфармацыю, што рэпрэсаваныя беларусы ў Польшчы і іншых краінах пачалі атрымліваць паведамленні з запрашэннем паўдзельнічаць у нібыта «даследаванні», дзе збіраецца інфармацыя пра здзейсненую дапамогу. Але гэта арганізацыя такіх даследаванняў зусім не праводзіць.

«Гэта правакацыя лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Беларускі дом не збірае інфармацыю пра рэпрэсаваных і тым больш не вядзе камунікацыю праз сацыяльныя сеткі», — сцвярджаецца ў яго тэлеграм-канале.

Алесь Зарэмбюк

Падкрэсліваецца, што адзіны бяспечны і надзейны канал камунікацыі для атрымання дапамогі ад Беларускага дома: гэта электронны адрас [email protected]. Старшыня Беларускага дому Алесь Зарэмбюк заклікае ўсіх да пільнасці.