“Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці” і тэлеграм-канал “Валанцёры. Гомель” прызнаныя Камітэтам дзяржаўнай бяспекі так званымі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Пры гэтым, у «Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі» ўключылі і яго польскае структурнае падраздзяленне «Белыя халаты».
Таксама КДБ называе імёны Лідзіі Тарасенкі, Станіслава Салаўя, Андрэя Ткачова.
Да фармавання аднесены таксама ўліковыя запісы фонду ў сацыяльных сетках і месэнджарах. Да фармавання “Валанцёры. Гомель” адносіцца адпаведная група ў Telegram. У пералік унесеная Алена Тоцкая.
Беларускае Радыё Рацыя