Новастворанае ў траўні незалежнае аб’яднанне беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў у выгнанні — «Беларускі інстытут публічнай гісторыі» — атрымала афіцыйную рэгістрацыю ў Польшчы.
Акруговы суд Варшавы прыняў рашэнне аб рэгістрацыі 4 ліпеня, кіраўніцтва арганізацыі даведалася пра гэта 18 ліпеня з судовага ліста, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
Узначальваюць арганізацыю акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялягічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўленьня, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсіяў Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўвайшлі шэраг спэцыялістаў у галіне гісторыі.
Беларускае Радыё Рацыя






