BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі каталіцкі святар у Маскве памёр у шпіталі

Беларускі каталіцкі святар у Маскве айцец Пётр Карнялюк 4 лістапада памёр у шпіталі пасля імклівай хваробы.

Пра гэта паведаміла каардынатарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч. «Чалавек з вялікім сэрцам, Сымон-музыка са скрыпкай. Вялікая страта для беларускай хрысціянскай супольнасці. Вечная яму памяць!» – адзначыла яна.

Айцец Пётр Карнялюк – настаяцель кляштара святога Францішка Асізскага ў Маскве. Ён родам з Беларусі, але шмат гадоў служыў у Расеі. Святар вядомы сваімі музычнымі талентамі, за што яго называюць «скрыпачом Бога». Для беларускай супольнасці ў Маскве ён перыядычна адпраўляў імшы па-беларуску. Таксама выконваў на скрыпцы беларускія музычныя творы, у тым ліку забаронены ўладамі Беларусі рэлігійны гімн «Магутны Божа». Паводле Katolik.life, раніцай 1 лістапада айцец Пётр раптам адчуў сябе кепска. Ён трапіў у інфекцыйную лякарню ў Маскве з менінгітам.