BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”: Не губляем сувязь з моладдзю ў Беларусі

Дапамога ў вырашэнні візавых пытанняў, удзел у міжнародных сустрэчах ды канферэнцыях, пошук фінансавання і магчымасцяў для дзейнасці замест падтрымкі USAID. Гэтымі ды не толькі пытаннямі на пачатак вясны бягучага года занятыя прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” – распавяла сябра Савета Яўгенія Белькіна:

– Безумоўна мы імкнемся падтрымліваць камунікацыю з людзьмі, якія знаходзяцца ўнутры краіны, бо наш асноўны акцэнт – гэта такая моладзь, якая знаходзіцца ўнутры. Мы спрабуем разумець, што мы можам нават у гэтых умовах зрабіць для яе. Я не буду пералічваць, з кім мы кантактуем, таму што мы «экстрэмісцкае фармаванне». Але мы трымае руку на пульсе, і, на колькі гэта магчыма і бяспечна для людзей, мы падтрымліваем гэтую сувязь.

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” – гэта добраахвотны саюз беларускіх моладзевых аб’яднанняў. Большасць сябраў Савета знаходзіцца зараз у эміграцыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя