Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” – цяпер эстрэмісцкае фармаванне. Сябры арганізацыі раяць не падпісвацца, не ставіць лайкі і не каментаваць сацыяльныя сеткі тым, хто зараз знаходзіцца ў Беларусі.
Кажа сённяшняя камунікацыйная сакратарка структуры Кацярына Буніна:
– Адна з асноўных навін, якая важна зараз для РАДА, – гэта наш новы статус, пра які мы даведаліся не так даўно. 16 верасня гэтага года нас прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Да гэтага наш сайт, сацсеткі мелі статус экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мы, канешне, чакалі, аднак, як заўсёды, гэта момант сюрпрызу. Мы рыхтаваліся.
“Мы будзем працягваць нашу працу, гэта будзе небяспечней, складаней, аднак правы моладзі, голас моладзі заўсёды будуць нашым асноўным фокусам”, – заўважаюць сябры арганізацыі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rada.fm