У Беластоку памёр запаўшы ў кому палітэмігрант з Беларусі Андрэй Васора. Пра гэта піша выданне «Зеркало». Ён быў родам з Ліды. У 2021 годзе, пасля таго, як у яго дом уварваліся супрацоўнікі АМАПу, ён вымушаны быў пакінуць сваю радзіму.

Мужчына з’ехаў у Польшчу і пачаў жыццё з чыстага ліста. У снежні 2024 года з Андрэем адбыўся няшчасны выпадак, з-за якога ён атрымаў сур’ёзную траўму і запаў у кому. На працягу 25 дзён урачы змагаліся за яго жыццё, але, на жаль, 20 студзеня Андрэй памёр.
У Беластоку Андрэй Васора адкрыў хостэл “САВА”, дзе дапамагаў многім людзям у цяжкіх сітуацыях. Ён падтрымліваў ветэранаў, якія вярталіся з вайны ва Украіне, і дапамагаў эмігрантам.
Цяпер фонд BYSOL збірае грошы на арганізацыю пахавання беларуса.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: bysol.org