BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі ПЭН працягвае маніторыць сітуацыю з рэпрэсіямі работнікаў культуры

Беларускі ПЭН працягвае маніторыць сітуацыю з палітзняволенымі работнікамі культуры і падтрымліваць Людзей Слова ў няволі.

“Гэтая праца адбываецца штодзень”, – кажа старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай:

– Мы штодзённа маніторым сітуацыю з правамі чалавека ў сферы культуры. І паводле гэтага маніторынгу ў нас ёсць кожныя два тыдні хронікі парушэння правоў чалавека ў сферы культуры. І кожныя тры месяцы ёсць аналітычная справаздача, аналітычныя матэрыялы, якія выходзіць на беларускай, рускай і ангельскай мовах.

Станам на 15 лютага 2025 года ў няволі знаходзіцца не менш за 170 дзеячаў культуры, не менш за 36 з іх – Людзі Слова.

Беларускае Радыё Рацыя