BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі праваабаронца ў Грузіі – у статусе «дэпартацыі»

Беларускі праваабаронца Раман Кісляк з 19-га жніўня 2025 году апынуўся ў Грузіі ў своеасаблівым «юрыдычным ліфце без кнопак»: міжнародную абарону яму не далі, але выслаць таксама не могуць. У выніку ён застаўся ў краіне з афіцыйным статусам… «дэпартацыі».

Праваабаронца Раман Кісляк.
Раман Кісляк

Такім чынам, у Грузіі цяпер ёсць унікальны «беларускі статус»: не вольны, не вязень, не ўцекач, а… «дэпартацыя ў чаканні».

Пра свой статус кажа Раман Кісляк:

– 15 жніўня я атрымаў ноту з Камітэта па правах чалавека пра рэгістрацыю маёй скаргі і прыняцце часовых мер абароны. Грузію абязалі мяне не дэпартаваць у Рэспубліку Беларусь.

РР: Што будзе далей адбывацца з вамі?

– Працэс пабудаваны такім чынам, што пасля рэгістрацыі пачаўся працэс камунікацыі. Гэта азначае, што мы будзем абменьвацца дакументамі, каментарамі, аспрэчваннямі на пазіцыі адзін аднаго. Грузія будзе аспрэчваць маю скаргу, я буду аспрэчваць іх пярэчанні.

Па словах Рамана, ён здзіўлены сваім статусам у Грузіі, але не можа пакінуць яе межы:

– Я распытваў грузінскіх міграцыйных юрыстаў, якой у мяне цяпер будзе статус, таму што статус «просьбіт прытулку» завяршыўся пасля заканчэння апіляцыйнай вытворчасці, пасля агучвання рашэння. І яны мне патлумачылі мне, што ў мяне статус будзе «у дэпартацыі». То бок паспачнуць справу аб дэпартацыі, мяне могуць затрымліваць, могуць не затрымліваць. Калі затрымаюць, то прадставяць у суд. І суд вырашыць, ці можна мяне дэпартаваць.

Па словах Рамана Кісляка, у Грузіі больш за 60 беларусаў, якія чакаюць статуса міжнароднай абароны, і ніводзін з іх такога статуса за апошнія тры гады не атрымаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Рамана Кісляка.