У Беларусі апошнім часам рэзка ўзмацніўся ціск на прадстаўнікоў ЛГБТК+. Пра гэта сведчыць той факт, што толькі ў верасні былі затрыманыя пад рознымі падставамі да 20 беларусаў, якія адносяцца да супольнасці. Пры тым, што яшчэ адносна нядаўна такія выпадкі насілі, хутчэй, эпізадычны характар.

Што адбываецца ў краіне з гомасэксуальнымі людзьмі, трансперсонамі і ўсімі, хто адносіць сябе да ЛГБТК+ супольнасці? На гэтае пытанне заклікана адказаць справаздачу «ЛГБТК+ у Беларусі: ізаляцыя, рэпрэсіі і знішчэнне ідэнтычнасці пад прыкрыццём традыцый», якую падрыхтавала «Прававая ініцыятыва» на аснове дадзеных, прадстаўленых TG-House.
Як вынікае са справаздачы, верасень сапраўды можа стаць свайго роду новым пунктам адліку, калі рэжым Лукашэнкі пачаў непрыкрыты пераслед людзей ЛГБТК+, перайшоўшы ад “артпадрыхтоўкі” да актыўных дзеянняў.
Такі рост актыўнасці беларускіх сілавікоў у адносінах да ЛГБТК+ фармальна тлумачыцца ў тым ліку тым, што 19 сакавіка Мінкульт выпусціў пастанову №24.
Згодна з гэтым дакументам, Міністэрства культуры прыраўняла дэманстрацыю “нетрадыцыйных палавых адносін” да парнаграфіі, фактычна забараніўшы любое абмеркаванне ЛГБТК+ пытанняў у станоўчым або нейтральным ключы. Больш за тое, паставіўшы гомасэксуальныя адносіны і транссэксуалізм у адзін шэраг з зоа-, некра- і педафіліяй.
Беларускае Радыё Рацыя