BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць пра дапамогу

Міхаіл Карневіч працаваў як карэспандэнт «Радыё Свабода» па Гарадзенскай вобласці, а з 2018 года супрацаваў з газетай «Народная Воля». Пасля 2020 года зазнаў пераслед за прафесійную дзейнасць. Вынікам сталі трое сутак у ІЧУ, штраф і канфіскацыя тэхнікі.

З сакавіка 2022 года Міхаіл жыве ў Польшчы, аднак тэрмін яго статусу часовага знаходжання завяршаецца. Праз адсутнасць стабільнай працы ён вымушаны падавацца на міжнародную абарону. Асноўны даход – рэдкія замовы, якіх хапае толькі на мінімальныя выдаткі.

У 2025 годзе стан здароўя Міхаіла рэзка пагоршыўся. Абследаванне выявіла анкалагічнае захворванне. Беларус перанёс аперацыю і прайшоў некалькі сеансаў прамянёвай тэрапіі. Лячэнне працягваецца, прызначаны прэпараты і далейшае назіранне ў анкацэнтры.

Падтрымка, у якой Міхаіл мае патрэбу, неабходная для аплаты жылля, пакупкі лекаў і вітамінаў, рэабілітацыі пасля лячэння і базавых выдаткаў на харчаванне.

Падтрымаць журналіста можна тут.