BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускіх праваабаронцаў дадалі ў базу вышуку ў Расеі

Пра гэта паведамляе @mediazona_by са спасылкай на базу вышуку МУС Расеі.

Так, у спіс трапіла праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч, былыя палітзняволеныя Леанід Судаленка і Марыя Тарасенка, праваабаронца Ігар Казмерчак, асуджаны да 8 гадоў калоніі завочна Зміцер Салаўёў, журналіст і правааабаронца Уладзімір Хільмановіч (на якога завялі крымінальную справу “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”), а таксама віцебскія праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова.

Леанід Судаленка наступным чынам пракаментаваў гэтую навіну: “Цягам жыцця мяне ніколі і нічога не звязвала з расейскай імперыяй! Хіба толькі пасля выхаду з турмы, калі дзякуючы адсутнасці мяжы я змог выехаць у краіны Еўразвязу. Бо “экстрэмісты” ад улады нават пасля вызвалення працягвалі ў маім дачыненні рэпрэсіі. Яны праз 100 дзён пасля ад’езду распачалі новую крыміналку, бо ведаюць, калі мяне і такіх як я пакінуць у пакоі, тады па экстрэмістскіх артыкулах у турмы прыйдзецца ехаць ім. Тое, што сёння робяць гэтыя людзі ў пагонах і мантыях, інакш як экстрэмізмам не назваць, яны вяртаюць нас да самых горшых практык часоў СССР. А што тычыцца расейскага вышуку, я не думаю што з імі хтосьці ў Інтэрполе сур’ёзна будзе размаўляць пра рэпрэсіі ды палітычны пераслед!”

вясна