BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія абітурыенты стварылі петыцыю да кіраўніцтва Ягелонскага ўніверсітэта

Беларускія абітурыенты Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве просяць адміністрацыю ўстановы перагледзець патрабаванні да тэрмінаў настрыфікацыі дакументаў. Гаворка ідзе як мінімум пра два дзясяткі маладых людзей. Абітурыенты разам з роднымі стварылі адмысловую петыцыю да кіраўніцтва Ягелонскага ўніверсітэта.

Фота: opinieouczelniach.pl

У траўні Міністэрства адукацыі Беларусі адмовілася выдаваць беларускім абітурыентам даведкі, якія пацвярджаюць сапраўднасць атэстатаў для замежных ВНУ. Пацверджанне заканчэння школы ў Беларусі можна атрымаць у Польшчы праз працэдуру настрыфікацыі. Дакументы выдаюцца ўстановай Kuratorium Oświaty. Але справа ў тым, што візы беларускім студэнтам польскія ўстановы выдаюць за два тыдні да навучальнага года, а на працэс настрыфікацыі трэба ад 1,5 да 3 месяцаў. І беларускія навучэнцы проста не паспеюць гэтага зрабіць.

Беларускае Радыё Рацыя