Cустравальнік і сукіраўнік Свабоднага аб’яднання спартоўцаў SOS BY быў затрыманы ў Сербіі напрыканцы мінулага году.

Цяпер яму пагражае дэпартацыя. «Мы робім усё, каб гэтага не адбылося», – распавяла прэс-сактарка Народнага Антыкрызіснага Упраўлення і сяброўка Андрэя Юлія Гарачая.
— Ведаю Андрэя даўно, з 99 года. Мы разам вучыліся на журфаку БДУ, у адной групе. Ён мой і аднагрупнік, і сябар. Ён заўсёды быў вельмі шчырым, чыстым чалавекам. Вельмі радавалася ягоным поспехам, калі быў створаны Partizan Production, вельмі радавалася ягоным працам. Вельмі радавалася ў 2020 годзе, калі зразумела, што ён на нашым баку, баку праўды, справядлівасці і святла.
У падтрымку Андрэя на гэтым тыдні каля амбасады Сербіі ў Варшаве адбыўся пікет-пратэст. Арганізавала падзею аб’яднанне Рух. Юлія Гарачая таксама прыняла ўдзел у мерапрыемстве.
Беларускае Радыё Рацыя






