BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія добраахвотнікі заклікаюць дапамагаць Палку Каліноўскага

Байцы Палка Каліноўскага заклікаюць далучацца да іх шэрагаў і дапамагаць Палку Каліноўскага. 

“Мы, беларускія добраахвотнікі, з першых дзён стаім на абароне Украіны. Апошнія перамовы ў ЗША паказалі: Еўропе давядзецца разлічваць толькі на свае сілы.

Заклікаем усіх не спыняцца! Падтрымка Украіны – гэта не толькі дапамога нашым братам, гэта шанец спыніць вялікую вайну, якая можа ахапіць усю Еўропу.

Ад гэтай барацьбы залежыць і будучыня Беларусі. Не заставайцеся ўбаку – гэта датычыцца кожнага!
Не словамі, а справамі: далучайцеся да нашых шэрагаў і дапамагайце Палку Каліноўскага. 

Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!”

Далучыцца да Палка Каліноўскага: @Rekrut_PKK_bot