BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія грэка-каталіцкія святары сустрэліся з Папам Львом XIV

vaticannews.va

Першыя беларусы пабывалі на сустрэчы з новым Папам Львом ХІV. 14 траўня пантыфік праводзіў сустрэчы з усходнімі католікамі.

Як перадало Vatican News на шырокай аўдыенцыі прысутнічала дэлегацыя беларускіх святароў. У яе складзе былі апостальскі адміністратар для католікаў усходнягага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, айцец Андрэй Абламейка з Менску, айцец Андрэй Крот з Гародні з парафіі Маці Божай Фацімскай і айцец Яўген Усошын, канцлер курыі апостальскай адміністратуры.

У сваім звароце Леў XIV падкрэсліў важнасць католікаў усходняга абраду: “Касцёл мае патрэбу ў вас. Які ж вялікі ўклад можа даць нам сёння хрысціянскі Усход!” Таксама ён значную ўвагу надаў тэме міру і заявіў, што Святы Пасад гатовы спрыяць, каб варагуючыя бакі сустрэліся і паглядзелі адзін аднаму ў вочы.

Архімандрыт Сяргей Гаек падарыў пантыфіку абразок, і паміж імі адбылася кароткая размова.

YouTube player