Для такіх разважанняў прыкладам стаў гістарычны факт – з´езд беларускага каталіцкага духавенства 24-25 траўня 1917 года ў Менску.

На з´ездзе былі пастаўлены важныя пытанні сацыяльнага і духоўнага жыцця, кажа гісторык, кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:
– Папа Леў XIII пісаў цыкліку пра тое каб беларусы-католікі карысталіся дэмакратычнымі правамі абароны людзей, сацыяльных правоў, эканамічных правоў. Пытанне адносіцца да нас, як мы гэтым скарыстаемся. Зʼезд быў арганізаваны беларусамі, якія вучыліся ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі, мелі там свой гурток. Гэтыя пытанні датычыліся і таго, якую будучыню яны бачылі для Беларусі.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паводле ўдзельнікаў дыскусіі, сумна тое, што праз 107 гадоў праблемы мовы, культуры, самаіндэнтыфікацыі беларусаў не вырашыліся, а паглыбіліся і пагоршыліся.




Беларускае Радыё Рацыя