З 31 ліпеня да 3 жніўня на беразе Балтыйскага мора прайшоў другі з’езд беларускіх навукоўцаў «Вялікі Воз». Яго арганізавала Згуртаванне беларускіх суполак Эстоніі пры падтрыманні агенцтва «ESTDEV».

У з’ездзе ўзялі ўдзел два дзясяткі даследчыкаў з Польшчы, Швейцарыі, Германіі, Літвы, Францыі, Італіі, Злучанага Каралеўства і Эстоніі. Навуковыя інтарэсы ўдзельнікаў – ад клеткавай біялогіі да астрафізікі. У праграме былі навуковыя даклады, тэхнічныя варштаты, нефармальныя дыскусіі і абмеркаванне праблем беларускіх навукоўцаў у эміграцыі.
Удзельнікі з’езду вырашылі развіваць узаемадзеянне, запускаць супольныя праекты і ствараць супольнасць «беларусаў бязмежжа».
Па выніках стратэгічных сесіяў супольнасць падрыхтавала «Маніфест Вялікага Возу», які неўзабаве будзе апублікаваны на LinkedIn, а пазней – на сайце супольнасці, які ўжо ў распрацоўцы.
Назва «Вялікі Воз» – гэта беларуская народная назва сузор’я Вялікай Мядзведзіцы.
Беларускае Радыё Рацыя






