BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ 5 чалавек. Гэта — Вячаслаў Негадзенка, Аляксандр Іода, Язэп Дулеба, Анатоль Валадзько і Аксана Ляпко. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення. У спісе цяпер 1409 чалавек.

Негадзенка быў асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па абвінавачванні ў “арганізацыі або ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання”. Іода адпраўлены ў калонію па абвінавачанні ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Дулеба ўзяты пад варту па абвінавачанні ў “арганізацыі або ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання”. Валадзько — па абвінавачанні ў “фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці”. Ляпко ўзялі пад варту па абвінавачанні ў “фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання”паведамляе “Вясна”