Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку Беларусі і Усходняй Еўропы зладзіў круглы стол на тэму “Беларускія рэлігійныя супольнасці ў цені ‘русского мира’”. Мэта дыскусіі — абмеркаваць, як расейская гібрыдная агрэсія пранікае ў беларускую рэлігійную сферу, выкарыстоўваючы царкву як інструмент палітычнага ўплыву.

Журналіст Максім Гацак выступіў з дакладам пра пераслед хрысціянаў у Беларусі ў 2020–2025 гадах:
– Узмацняць падтрымку існых рэлігійных ініцыятываў, інфармацыйных рэсурсаў і г.д. Працягваць выкрываць аўтарытарную, праваенную актыўнасць рэлігійных супольнасцях. Таксама варта спрабаваць палепшыць стасункі з міжнароднымі рэлігійнымі цэнтрамі за мяжой – ватыканскія ўстановы, праваслаўныя цэрквы, якія б маглі стаць альтэрнатывай для беларускага праваслаўя.
Сябра Каардынацыйнай рады Віталь Рымашэўскі прадставіў падставы распрацоўкі праекта заявы КР “Аб недапушчальнасці парушэння права на свабоду сумлення і выкарыстання царквы як інструмента гібрыднай агрэсіі”:
– Ёсць святары, каталіцкія ксяндзы, якія знаходзяцца ў вязніцах. Частка з іх была вымушаная з’ехаць. У Менску як мінімум у пяць разоў скарацілася служба на беларускай мове.
У завяршэнні прайшла адкрытая дыскусія з удзелам гледачоў, у якой спікеры сфармулявалі ключавыя высновы і стратэгіі далейшай працы. Дыскусія прайшла ў анлайн-фармаце і сабрала экспертаў, прадстаўнікоў рэлігійных арганізацый, грамадзянскай супольнасці і палітычных сілаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






