Літоўскія спецслужбы сцвярджаюць, што сілавікі Беларусі прымушаюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары да супрацы.

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы і Другі Дэпартамент аператыўных службаў выпусцілі даклад з ацэнкамі пагроз нацыянальнай бяспецы. Вялікая ўвагу ў ім прысвечаная і Беларусі. Паводле ведамства, беларускія спецслужбы вымушаюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары супрацоўнічаць з імі, пагражаючы бяспецы іх сваякоў у Беларусі і праву распараджацца нерухомасцю або бізнесам у Беларусі. Да таго ж, згодна з заявай, адной з мішэняў беларускай выведкі з’яўляюцца беларускія кампаніі, якія адкрылі свае філіялы ў Літве, але не спынілі дзейнасць у Беларусі.
Крыніца: Белсат






