BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія школкі ў Вільні

18 — такая колькасць гурткоў цяпер працуе ў межах Беларускай школкі ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні. Найбольш папулярныя — гэта вывучэнне літоўскай мовы і хор.

Распавяла менеджарка праекта Марына Абрамовіч:

З гэтага года ў нас больш кірункаў, накіраваных на інтэграцыю нашых дзяцей, бо шмат хто жыве ў Літве ўжо дастаткова доўга — па тры гады, але дзеці ходзяць у рускамоўныя ці беларускамоўныя школы і маюць цяжкасці з літоўскай мовай. Таму ў нас з гэтага году вельмі актыўна працуе гурток літоўскай мовы для дзяцей.

Інфармацыя на тэму праектаў і ў цэлым бягучай дзейнасці Цэнтра беларускай супольнасці і культуры ў Вільні даступная, да прыкладу, праз профіль у Instagram — @belarusiancentre_lt.

Беларускае Радыё Рацыя