BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія студэнты працягваюць бараніць свае правы


Сябры незалежнай студэнцкай нацыянальна-арыентаванай чалецкай арганізацыі “Задзіночання Беларускіх студэнтаў” будучы ў эміграцыі працягваюць займацца абаронай правоў, інтарэсаў і акадэмічным свабод студэнтаў.

Прызнанне структуры так званымі экстрэмістамі таксама не стала перашкодай, – навінамі падзяліўся чалец рады ЗБС Яўген Дзенісенка:

– Галоўным накірункам працы, якая ў нас існуе, з’яўляецца міжнародная праца. Мы займаемся тым, што мы адвакуем за беларускіх студэнтаў. Гэта значыць, што мы распавядаем нашым міжнародным партнёрам у межах Еўрапейскага студэнцкага звязу, у краінах-чальцах Еўрапейскага звязу аб праблемах беларускіх студэнтаў, якія зараз існуюць. Зразумела, звязаныя з атрыманнем пашпартоў, з тым, што цяжка атрымаць апастылі.

Дзейнасць ЗБС у замежжы цяпер сканцэнтраваная на правах чалавека, падтрымцы беларускай мовы і культуры, прасоўванні Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, салідарнасці і ўзаемадапамозе студэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя