Небяспечная тэндэнцыя, беларускім палітыкам і актывістам ў замежжы пагражаюць. Гэта мэтаскіраваныя акцыі – кажа беларускі палітык, кіраўнік Народнага антыкрызіснага упраўлення ды намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка.

Назіраецца актыўнасць: выходзяць на кантакт з актывістамі з атачэння палітыка і Каардынацыйнай рады, каб схіліць да супрацоўніцтва ды «завербаваць». Зафіксавалі такіх як мінімум 12 выпадкаў. Вядома адкуль карані гэтых дзеянняў, кажа Павел Латушка:
-Гэта дзеянні, перадусім, спецслужбаў, КДБ, ваеннай разведкі, выведкі Міністэрства ўнутраных спраў, гэта скаардынаваныя дзеянні, бо яны носяць сістэмны характар. Ну прабачце, калі на працягу двух дзён спроба вярбоўкі 12 асобаў. Калі пагрозы прылятаюць у сацыяльных сетках, мэйламі, калі высылаюць нават пасланцаў, якія прыносяць, як кажуць, “весточки” аб тым, што адбудзецца забойства. Гэта ўсё скаардынаваная, сістэмная дзейнасць, па дэстабілізацыі нашай працы, па дыскрэдытацыі ў тым ліку.
Напярэдадні, нагадаем, палітык Павел Латушка даваў паказанні ў раённай камендатуры паліцыі Варшавы у сувязі з пагрозамі аб забойстве ў адрас яго і лідаркі беларускай дэмакратычнай супольнасці Святланы Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя






